Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 7 па 12 лютага ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Напярэдадні правядзення тыдня была праведзена грунтоўная папярэдняя падрыхтоўка, адбор матэрыялу для выкарыстання ў рамках тыдня, падрыхтоўка сцэнарыяў, нагляднага матэрыялу, прэзентацый, раздатачнага матэрыялу, падбор відэазапісаў і гуказапісаў.

Асноўнымі задачамi правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры з’яўляліся:

  • павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў “Беларуская мова” i “Беларуская лiтаратура”, а таксама беларускай культуры, традыцый;
  • папулярызацыя беларускай мовы;
  • развiццё крэатыўных якасцей вучняў;
  • спрыянне самарэалiзацыi асобы;
  • развiццё i павышэнне творчага патэнцыялу педагагiчнага калектыву;
  • развiццё індывідуальных здольнасцей адораных вучняў і выяўленне адоранасці ў працэсе сатворчасці;
  • далучэнне да лепшых узораў сучаснай беларускай музычнай творчасці;
  • знаёмства з творчасцю пісьменнікаў-землякоў;
  • вывучэнне культуралагічнага аспекту беларускамоўнай спадчыны, яго выкарыстанне ў працэсе пазаўрочнай дзейнасці;
  • папулярызацыя здабыткаў беларускай культуры;
  • ушанаванне юбілейных дат;
  • удасканаленне ведаў па сімволіцы Рэспублікі Беларусь;
  • выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці.

Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры праходзiў у адпаведнасцi з планам. На падрыхтоўчым этапе было азначана кола мерапрыемстваў, а таксама прызначаны настаўнікі , адказныя за iх арганiзацыю i правядзенне. Гэта настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Мілаванава Т.В і Свістун А.В., а таксама кіраўнік па патрыятычнаму выхаванню Ліпіч Ю.Ю.

Трэба адзначыць, што для правядзення тыдня была распрацавана праграма правядзення мерапрыемстваў, якая была размешчана ў фае на першым і другім паверсе для вучняў і настаўнікаў. Таму ўсе жадаючыя маглі наведаць тыя мерапрыемствы, якія палічылі для сябе цікавымі і змястоўнымі.

Усё, што было запланавана ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, здзейснілася, прайшло своечасова, планава і высокаарганізавана. Усё было загадзя ўзгоднена з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце – Т.В.Вараб’ёвай.

Распачаўся тыдзень інтэрактыўнай гульнёй “Я размаўляю па-беларуску” і рэкламай мерапрыемстваў. Удзельнікамі гульні сталі вучні 5-11 класаў. У кожным класе кожны дзень праводзіліся беларускамоўныя пяцімінуткі: “Прыгадаем”, “Перакладаем”, “Тлумачым”, “Называем” і “Угадаем твор і аўтара”.

Пасля ўрокаў паміж вучнямі ладзіліся інтэлектуальныя і займальныя мерапрыемствы: брэйн-рынг “Свая гульня” (вучні 8,9 класаў), “У свеце казак” (вучні 5,6 класаў), лінгвістычная мазаіка “Я ведаю” (вучні 7,8,11 класаў), свята песні “Спяваем разам”.

Выставу  малюнкаў да літаратурных твораў, рыхтавалі вучні 5-6-х класаў.

У школьнай бібліятэцы ў рамках супрацоўніцтва была арганізавана выстава кніг “Пісьменнікі-юбіляры – 2022”, якую падрыхтавала бібліятэкар Лапука Валянціна Васільеўна

Гэтыя мерапрыемствы мелі на мэце актывізацыю нацыянальнай самасвядомасці кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу.

Значную  эмацыянальную асалоду атрымалі вучні і настаўнікі ад музычнага свята “Спяваем разам” .

Па завяршэнні тыдня  вучні і каманды класа былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі за перамогу і актыўны ўдзел у конкурсах.

Вялікі дзякуй удзельнікам і да новых сустрэч!

Добавить комментарий