У перыяд з 03.09 па 09.09.2022 г. у нашай школе праводзіўся тыдзень беларускай пісьменнасці.
Сярод мерапрыемстваў асабліва запомніліся вучням і настаўнікам інтэрактыўная гульня «Сваімі словамі » (сярод каманд вучняй 9 і 10 класаў), турнір «Што?Дзе?Калі? (сярод зборных каманд вучняў 6-10 класаў і настаўнікаў) і, канечне, «Свята беларускай песні» дзе вучні разам з класнымі кіраўнікамі выконвалі па жрэбіі песню-караоке.
Вялікую асалоду атрымалі ўдзельнікі ад песень «Завіруха», «Дзед-Барадзед», «Чарнявая-бялявая». Не адбылося б свята і без конкурса чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў. Прагучалі вершы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча, К.Крапівы і іншых.