Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

ПЛАН правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” на 2016-2018 гады ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці

№ п/п Мерапрыемствы Тэрміны правядзення
1. Рэспубліканская дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда

 

сакавік-май 2016

 

2. Рэспубліканскі краязнаўчы праект «Мая Беларусь»:

 

сакавік-снежань

2016, 2017, 2018

конкурс даследчых работ «Мой род, мая сям’я»;

 

сакавік-снежань

2016

конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»;

 

сакавік-снежань

2017

конкурс творчых работ «Страчаная спадчына Беларусі» сакавік-снежань

2018

3. Рэспубліканскі конкурс «Юны натураліст»

 

сакавік-лістапад

2016, 2017, 2018

4. Рэспубліканскі конкурс на лепшы турысцкі паход «Познай Родину – воспитай себя» студзень-сакавік

2016, 2017, 2018

5. Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» сакавік- лістапад 2016
6. Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар» сакавік-снежань

2016

7. Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» сакавік-верасень 2016
8. Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў

 

чэрвень

2016, 2017, 2018

 

9. Збор актыву рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» снежань

2016, 2017, 2018

 

10. Рэспубліканскі конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі сакавік-лістапад 2017
11. Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь» сакавік-лістапад 2017
12. Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця» сакавік-снежань

2017

13. Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Маё прозвішча – лепшае ў свеце» сакавік-верасень 2017
14. Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі» сакавік-лістапад 2018
15. Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Шляхам добрых спраў» сакавік-снежань 2018
16. Рэспубліканскі конкурс творчых работ «А ў нашай хаце свята» сакавік-верасень 2018
17. Абласныя нарады са спецыялістамі аддзелаў адукацыі спорта і турызму гаррайвыканкамаў, адказнымі за правядзенне Акцыі верасень-кастрычнік, сакавік-красавік 2016,2017,2018

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці

  1. Агульныя палажэнні.

1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2016 год, палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65 у рамках Акцыі праводзяцца:

дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда;

краязнаўчы праект «Мая Беларусь» (конкурс творчых работ «Мой род, мая сям’я»);

конкурс «Юны натураліст»;

конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі»;

конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар»;

конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая».

1.2. Удзельнікі конкурсаў – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў і пасля 14 гадоў).

  1. Тэрміны правядзення конкурсаў.

2.1.     Конкурсы праводзяцца з красавіка па снежань 2016 года ў тры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – раённы;

другі этап (адборачны) – абласны;

трэці этап (заключны) – рэспубліканскі.

  1. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

3.1      Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд  Акцыі (2006-2016 гг.).

3.2. Дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда.

3.2.1. Рэспубліканская дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда (далей – алімпіяда) праводзіцца з сакавіка па 23 мая 2016 года ў тры туры – раённы, абласны, рэспубліканскі. Рэгіянальныя арганізацыйныя саветы па правядзенні Акцыі вызначаюць тэрміны правядзення і арганізоўваюць алімпіядныя туры на веданне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны адпаведна раённаму і абласному ўзроўням. Заключны рэспубліканскі тур алімпіяды праводзіцца 23 мая 2016 года.

3.2.1.2. Абласны тур алімпіяды праводзіцца з 3 сакавіка па 1 красавіка 2016 года, згодна Палажэння аб правядзенні абласной краязнаўчай

 

алімпіяды (у дыстанцыйнай форме), зацверджаным загадам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама №65 ад 04.02.2016г.

3.2.1.3. Алімпіяда праводзіцца з мэтай пашырэння і паглыблення ведаў навучэнцаў у галіне краязнаўства.

Асноўнымі задачамі алімпіяды з’яўляюцца:

далучэнне моладзі да вывучэння гісторыі, культуры і прыроды малой радзімы, рэгіёна, Беларусі;

развіццё ў юных краязнаўцаў даследчых, аналітычных навыкаў, інтэлектуальных здольнасцей;

павышэнне ў навучэнцаў цікавасці да пазнання свайго краю.

3.2.1.4. У рэспубліканскім туры алімпіяды ўдзельнічаюць навучэнцы 7-10 класаў, пераможцы абласных і Мінскага гарадскога тураў алімпіяды (па 10 навучэнцаў з кожнай вобласці і г. Мінска). Удзельнікі рэспубліканскага тура ад Брэсцкай вобласці вызначаюцца абласным арганізацыйным саветам па выніках абласной краязнаўчай алімпіяды з ліку пераможцаў і прызёраў. Праграма падрыхтоўкі навучэнцаў да рэспубліканскага тура алімпіяды размешчана на галоўнай старонцы сайта rctkum.by. Інструкцыя па выкананні тэставых заданняў рэспубліканскага тура будзе размешчана з 16 па 23 мая 2016 года на галоўнай старонцы сайта rctkum.by і даступна для свабоднага пампавання ў фармаце doc. Пытанні рэспубліканскага тура алімпіяды будуць прадстаўлены на беларускай мове. Выкананне заданняў праводзіцца індывідуальна, работа кожнага ўдзельніка алімпіяды правяраецца аўтаматызаванай тэставай праграмай.

Рэспубліканскі тур алімпіяды праводзіцца ў дыстанцыйным рэжыме на бясплатнай аснове.

3.2.1.5. Рэзультатыўны ўдзел у абласным і рэспубліканскім этапах алімпіяды ўлічваецца пры падвядзенні вынікаў працы рэгіянальных краязнаўчых актываў за 2016 год на абласным краязнаўчым фестывалі (красавік 2017г.).

3.2.2. Краязнаўчы праект «Мая Беларусь» разлічаны на 2016 – 2018 гг. Праект прадугледжвае правядзенне конкурсаў па вывучэнні гісторыі сваёй сям’і, малой Радзімы і Беларусі. У 2016 годзе праводзіцца рэспубліканскі конкурс даследчых работ «Мой род, мая сям’я».

3.2.2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах фарміравання светапогляду і духоўных каштоўнасцей асобы праз даследаванне свайго радаводу, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў, выхавання патрыятызму праз непарыўную сувязь гісторыі сям’і з гісторыяй свайго народу.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

далучэнне моладзі да пошукава-даследчай дзейнасці, накіраванай на даследаванне ўласных радаводаў;

адраджэнне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў;

умацаванне сямейных сувязяў;

прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў навучэнцаў;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў пазнавальную творчую дзейнасць.

3.2.2.2. Раённы этап конкурсу праводзіцца з 18 красавіка да 5 кастрычніка 2016 года;

3.2.2.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі (сямейныя калектывы).

3.2.2.4. На конкурс прадстаўляюцца:

уласны радавод (генеалагічнае дрэва, табліца), дзе з максімальнай паўнатой фіксуюцца ўсе сваякі (імя і прозвішча, гады жыцця, месца нараджэння, ступень роднасці (маці, бацька, сястра і далей), як мінімум да чацвёртага калена (да прадзедаў);

генеалагічнае дасье на кожнага прадстаўніка роду, куды ўваходзіць яго біяграфія, выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фатаздымкі, дакументы і г.д;

матэрыял па гісторыі сям’і, роду, дзе ў храналагічнай паслядоўнасці прадстаўлена апісанне жыццядзейнасці сваякоў, а таксама важных для сям’і падзей;

матэрыял, дзе прадстаўляеца апісанне сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, захаваных сямейных рэліквій;

матэрыял па правядзенні антрапанімічных даследаванняў сям’і, роду (паходжанне імёнаў, прозвішчаў);

карт-схема з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду.

3.2.2.5. Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

 Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце да 05.10.2016 ў аддзел адукацыі, спорту і турызму 

3.2.2.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам конкурсу;

даследчая значнасць і актуальнасць;

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

улік сямейных і рэгіянальных асаблівасцей;

творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

3.3. Конкурс творчых работ ”Юны натураліст“

3.3.1. Раённы этап конкурсу праводзіцца з 18 красавіка да 10 верасня  2016 года.

Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце да 10.09.2016 ў аддзел адкуацыі, спорту і турызму 

3.3.1.2. Асноўнымi мэтамi i задачамi конкурсу з’яўляюцца:

папулярызацыя дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага накірунку, дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў і біёлагаў праз стварэнне праектаў, малюнкаў эколага-біялагічнага накірунку;

выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы праз прывіццё павагі да прыроды роднага краю;

развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі праектнай і мастацкай дзейнасці;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

стварэнне спрыяльнага асяроддзя для раскрыцця магчымасцей творчага патэнцыялу і фармiравання мастацкага густу асобы.

3.3.1.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы і творчыя калектывы навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2-х узроставых катэгорыях: 8 – 11 гадоў і 12 – 16 гадоў.

3.3.1.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Расліна з мары», «Сэрца Зямлі маёй», «Цікавае побач».

Намінацыя «Расліна з мары» (калектыўная, праводзіцца ва ўзроставай катэгорыі навучэнцаў 12 – 16 гадоў) прадугледжвае стварэнне навукова-даследчага праекту па вырошчванні травяністай (гародніннай ці кветкавай) расліны, якая штучна створана рукамі юных даследчыкаў метадам прышчэпкі і валодае асаблівасцямі папярэдніх форм. Пажадана дэманстрацыя членам журы вырашчанай расліны.

У справаздачы па навукова-даследчаму праекту павінны быць: тытульны ліст, дзе без скарачэнняў указваюцца кіраўнік і ўдзельнікі праекта; тэма і мэта выканання праекта; пералік і апісанне выкарыстаных культур з указаннем сартоў; дата і месца правядзення праекта; ўмовы і методыка выканання работы, каляндарны план і дзённік вядзення работ; феналагічныя і іншыя назіранні, ўлікі за ростам і развіццём раслін усіх паўторнасцей; вынікі з апісаннем чаканых і атрыманых новых выяўленых карысных якасцей раслін; высновы; рэкамендацыі па ўкараненні вынікаў праекта; заключэнне кіраўніка праекта; рэцэнзія вучонага, спецыяліста сельскай гаспадаркі.

Абавязковым для выканання з’яўляецца пакрокавае апісанне выкананай працы, якое падцверджана фотаздымкамі, дзе бачны дзеянні юных даследчыкаў. Да справаздачы прыкладаецца прэзентацыя праекта.

У намінацыі «Сэрца Зямлі маей» (індывідуальная, праводзіцца ў 2-х узроставых катэгорыях: 8 – 11 гадоў і 12 – 16 гадоў) прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы – малюнкі, якія адлюстроўваюць вобразы роднай прыроды, яе непаўторныя асаблівасці.

Работы павінны быць прадстаўлены ў фармаце 42х60 см (А3) у любой выяўленчай тэхніцы, без паспарту, у драўлянай рамцы светлага колеру. На адваротным баку кожнай работы ўказваюцца: назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтара; назва ўстановы адукацыі з указаннем адраса, раёна, вобласці, нумара кантактнага тэлефона (цалкам).

Работы, якія не адпавядаюць указаным патрабаванням, у конкурсе не ўдзельнічаюць.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэта;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы;

тэхнічная якасць.

Адным аўтарам прадстаўляецца не больш за дзве работы. Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне работ пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

Работы, якія паступілі на конкурс, могуць публікавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства. Дасланыя работы аўтарам не вяртаюцца.

Намінацыя «Цікавае побач» (калектыўная, праводзіцца ва ўзроставай катэгорыі навучэнцаў 12 – 16 гадоў) прадугледжвае мультымедыйную прэзентацыю экалагічнай сцежкі, якая распрацавана, створана і выкарыстоўваецца ва ўстановах адукацыі для экалагічнага выхавання дзяцей і моладзі.

У прэзентацыі павінны быць адлюстраваны: задачы, якія вырашаюцца; мэтавая аудыторыя, на якую разлічана сцежка; у якой форме выкарыстоўваецца экалагічная сцежка; скіраванасць форм работы на пазнанне навакольнага асяроддзя; інфармацыйная насычанасць сцежкі.

Мультымедыйныя прэзентацыі – гэта від прэзентацый, у якіх ўжываецца анімацыя, графіка, тэкст, інтэрактыўныя элементы, гук, відэа. Прэзентацыі могуць быць выкананы ў фармаце Power Point , PDF, або Flash. Колькасць слайдаў павінна не перавышаць 30 адзінак.

На першым кадры павінна быць агульная інфармацыя: назва намінацыі; назва конкурснай работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтараў (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтараў; назва ўстановы адукацыі (згодна са статутам установы адукацыі, без скарачэнняў); паштовы адрас установы адукацыі з назвай раёна, вобласці; нумар кантактнага тэлефона (цалкам). На апошнім кадры неабходна ўказаць выкарыстаныя інфармацыйныя рэсурсы; калі ў конкурснай працы прысутнічае музычнае суправаджэнне, неабходна ўказаць назву музычнага твора і аўтара і г.д.

Конкурсныя работы дасылаюцца на электронным носьбіце.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі прэзентацыі з’яўляюцца:

дакладнасць, сцісласць, выразнасць і лаканічнасць прадстаўленнай інфармацыі;

інавацыйныя падыходы да вывучэння прыродных аб’ектаў, у тым ліку практыканакіраванасць;

прэзентацыя павінна насіць рэкламны характар і адлюстроўваць рэгіянальныя асаблівасці і/або этнаграфічную адметнасць мясцовасці.

3.4. Конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» (далей – конкурс) праводзіцца з красавіка па верасень 2016 года.

3.4.1. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, выхаванне духоўна і эстэтычна развітай асобы праз далучэнне падлеткаў да канкрэтных спраў, накіраваных на захаванне і павелічэнне багаццяў і чысціні роднай зямлі, павышэнне культурнага ўзроўню моладзі;

далучэнне навучэнцаў да стваральнай дзейнасці на карысць краіне, выхаванне адказнасці за свае ўчынкі;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.4.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.

3.4.3. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, дзе распавядаецца пра канкрэтныя справы падлеткаў, накіраваныя на добраўпарадкаванне і захаванне гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў сваёй мясцовасці, павышэнне культурнага ўзроўню асобнага навучэнца і грамадства ўвогуле, нацыянальнай самасвядомасці юных грамадзян сваёй краіны; апісваюцца акцыі і праекты, якія адлюстроўваюць памкненні моладзі ўпрыгожыць навакольны свет, унесці свой уклад у дабрабыт краіны; распавядаюць пра добрыя ўчынкі падлеткаў, якія па-гаспадарскі ставяцца да навакольнага асяроддзя (падтрымліваюць чысціню ў пад’ездзе дома, на пляцоўцы для гульняў, у двары, за ваколіцай вёскі, у месцах масавага адпачынку, па берагах рэк і азёр, на лясной палянцы).

3.4.4. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А 4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку
(з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.4.5. Конкурсныя матэрялы прадстаўляюцца да 05.09.2016 ў электронным выглядзе ў аддзел адукацыі, спорту і турызму па электроннай пошце  для Пасько Ю.А.

3.5.1. Конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар» (далей – конкурс) праводзіцца з красавіка па верасень 2016 года.

3.5.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;

фарміраванне гістарычнай свядомасці і высокай культуры навучэнцаў;

равіццё творчага патэнцыялу, далучэнне дзяцей і моладзі да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне культурных традыцый роднага краю, жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;

папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці;

садзейнічанне зберажэнню культурнай спадчыны і народных традыцый.

3.5.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.

3.5.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» (калектыўная) і «Жывая крыніца талентаў роднага краю» (індывідуальная).

У намінацыі «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб традыцыях і абрадах беларускай культуры роднага краю аўтара, у якія ўваходзяць:

звесткі аб малой радзіме, гістарычных і культурных асаблівасцях краю;

матэрыялы аб народных традыцыях і звычаях роднага краю:

вусная народная творчасць (казкі, фальклорная проза, быліны, легенды і г.д.);

выканальніцкае мастацтва (песеннае, танцавальнае, музычна-інструментальнае, тэатральнае мастацтва);

святочна-абрадавая культура (святы, абрады, рытуалы, культы);

тэхніка і тэхналогія вырабу (рамествы, музычныя інструменты, народны касцюм, традыцыйная кухня);

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі;

прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры.

У намінацыі «Жывая крыніца талентаў роднага краю» прадстаўляюцца:

відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка – сучаснага дзеяча беларускай культуры;

тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы і славутым земляку.

Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар выступае ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.

3.5.5. Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: формат – avi, mpg, або wmv.

Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы, інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.5.6. Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце,  прадстаўляюцца да 5 верасня 2016 ў аддзел адукацыі, спорту і турызму 

3.6. Конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» (далей – конкурс фотаздымкаў) праводзіцца з красавіка па жнівень 2016 года.

3.6.1. Мэтай правядзення конкурсу фотаздымкаў “Краiна мая дарагая”. (далей – конкурс фотаздымкаў) з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.

Асноўныя задачы конкурсу фотаздымкаў:

— фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублі Беларусь;

— прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;

— выхаванне патрыятызму, любові да роднага края сродкамі фотамастацтва;

— эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;

— выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

— папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

3.6.2. Удзел у конкурсе фотаздымкаў могуць прымаць усе жадаючыя праз удзел у конкурсах, якія праводзяцца ўстановамі адукацыі, ці накіраваўшы свае работы ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі непасрэдна арганізатару.

3.6.3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

 — “Беларусь сінявокая” (пейзаж — сельскі і гарадскі, рэкі і азёры).

 — “Дзiвоснае побач” (раслiнны i жывёльны свет);

— “Беларусь ỳ фармаце 3D” (стэрэафоздымкi па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі );

 — “Навуковае фота” (фотаздымкi, зробленыя ў працэсе навуковых даследаванняў).

Фотаздымкi павiнны быць зроблены на тэррыторыi Беларусi.

У кожнай намiнацыi работы будуць разглядацца ў трох  ўзроставых катэгорыях:

з 6 да 11 гадоỳ уключна;

з 12 да 15 гадоў уключна;

з 16 да 31 года ўключна.

3.5.4. Патрабаванні да афармлення фотаработ.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгім баку (без паспарту). Дададкова прадстаўляецца электроны варыянт фотаработ у фармаце JPEG не меньш чым 2000 пiкселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапускаюцца.

На зваротным баку кожнага фатаздымку павінны быць наступныя дадзеныя:

— назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам),

— узрост, назва ўстановы з указаннем раёна, адраса і нумара тэлефона.

3.6.5. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца:

— арыгінальнасць сюжэту;

— мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;

— тэхнічная якасць фотаздымка.

3.6.6. Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на конкурс фотаздымкаў адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.

Дасланыя на конкурс фотаздымкаў работы аўтарам не вяртаюцца.

3.6.7. Фотаматэрыялы для  ўдзелу ў раённым этапе прымаюцца да 05 жнiỹня 2016 

  1. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.

4.2. Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *