На нядзеле беларускай мовы пры актыўнай падтрымцы прафкама прайшоў гастранамічны фестываль «Журавінавы край». Цудоўныя аўтэнтычныя стравы беларускай кухні прыгатавалі настаўнікі Мілаванава Т.В., Юрчанка Л.А., Петруковіч Н.Л., Свістун А.В., Сухань С.В., Гарчынская Л.С., Сунік І.С., Бахар М.В., Ліпіч Ю.Ю. Мачанка, салёнікі, зразы бульбяныя з грыбамі, каўбаса, пірог з яблыкамі, пячыста, зразы з яйкам, хлеб закісны, дранікі, сала, капуста квашаная, агуркі салёныя — усе гэтыя прысмакі з вялікай асалодай каштавалі удзельнікі фэсту. Вельмі спадзяюся, што такая «смачная» традыцыя прыжывецца ў нашай школе і ў наступным навучальным годзе яна прыцягне больш удзельнікаў і набудзе статус штогадовай.