Паэт з гарачым сэрцам

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Жыве у вёсцы Клепачы паэт Уладзімір Рыгоравіч Чэрнік. Вельмі таленавіты і эрудзіраваны чалавек. Гэта ён напісаў гімн горада Пружаны. Гэта яго зборнікі цудоўных, захапляючых, ашаламляльных вершаў, «Оборванные струны», «Закатные сполохи», «Вы…», чытаеш на адным дыханні. Яго вершы – глыток жывой вады, якая дае жыццё новым марам і здзяйсненням. Лексіка паэта здзіўляе сваёй маштабнасцю і шырокім выкарыстаннем вобразаў з сусветнай літаратуры. Для стылістыкі твораў характэрны складаныя сінтаксічныя канструкцыі, ужыванне дзеепрыслоўных зваротаў, пабочных слоў і сказаў. Дабразычлівы чалавек, чалавек вялікай працаздольнасці. Просты і спагадлівы, які любіць сваю Бацькаўшчыну, даражыць сваёй сям’ёй і ганарыцца свімі вершамі. Слухаеш яго і душу напаўняе гонар і радасць, што ён сярод нас. Яго жыццё і дзейнасць – прыклад для пераймання.

БезымянныйБезымянный1

Добавить комментарий