8 снежня для вучняў школы стаў запамінальным днём: яны наведалі Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Экскурсія была надзвычай цікавай і карыснай. Вучні даведаліся пра некаторыя факты з жыцця пісьменніка, якія ў падручніку не ўзгадваюцца. Убачылі святую святых пісьменніка — яго рабочы кабінет. Экскурсавод расказала і пра некаторыя моманты з сяброўства двух песняроў — Янкі Купалы і Якуба Коласа. Незабыўныя ўражанні пакінуў і сам дом пісьменніка, у якім сапраўды жыве дух гісторыі, дух таго часу, калі ствараў свае шэдэўры беларускі класік.