Тыдзень беларускай мовы

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

Дратавалі, здзекваліся, мучылі …

Ты жыла ў працы і ў баях.

Пра цябе, як сонечнае дзіва,

І Купала, ды і ўсе мы снілі сны.  П. Панчанка.

На мінулым тыдні  адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя роднаму слову, культуры беларусаў.У праграме бралі ўдзел і вучні, і настаўнікі. Запамінальнымі сталі: інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”(каманды настаўнікаў і вучняў 11 класа), фестываль беларускай песні “Гучы, мая родная песня”(падрыхтавала Рыбакова І.І. Разам з вучнямі 4 класа), конкурс чытальнікаў “Дала мне маці гэту мову…”, а таксама праведзена акцыя “Я размаўляю па-беларуску” з рубрыкамі “Ветлівыя словы”, “ Ласкавыя словы”, “ Маладыя істоты”, “ Якасці беларускага характару”, “Паштоўка-віншаванне”.

 

Добавить комментарий