ПЛАН правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” на 2016-2018 гады ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці
№ п/п | Мерапрыемствы | Тэрміны правядзення |
1. | Рэспубліканская дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда
|
сакавік-май 2016
|
2. | Рэспубліканскі краязнаўчы праект «Мая Беларусь»:
|
сакавік-снежань
2016, 2017, 2018 |
конкурс даследчых работ «Мой род, мая сям’я»;
|
сакавік-снежань
2016 |
|
конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»;
|
сакавік-снежань
2017 |
|
конкурс творчых работ «Страчаная спадчына Беларусі» | сакавік-снежань
2018 |
|
3. | Рэспубліканскі конкурс «Юны натураліст»
|
сакавік-лістапад
2016, 2017, 2018 |
4. | Рэспубліканскі конкурс на лепшы турысцкі паход «Познай Родину – воспитай себя» | студзень-сакавік
2016, 2017, 2018 |
5. | Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» | сакавік- лістапад 2016 |
6. | Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар» | сакавік-снежань
2016 |
7. | Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» | сакавік-верасень 2016 |
8. | Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў
|
чэрвень
2016, 2017, 2018
|
9. | Збор актыву рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» | снежань
2016, 2017, 2018
|
10. | Рэспубліканскі конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі | сакавік-лістапад 2017 |
11. | Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь» | сакавік-лістапад 2017 |
12. | Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця» | сакавік-снежань
2017 |
13. | Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Маё прозвішча – лепшае ў свеце» | сакавік-верасень 2017 |
14. | Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі» | сакавік-лістапад 2018 |
15. | Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Шляхам добрых спраў» | сакавік-снежань 2018 |
16. | Рэспубліканскі конкурс творчых работ «А ў нашай хаце свята» | сакавік-верасень 2018 |
17. | Абласныя нарады са спецыялістамі аддзелаў адукацыі спорта і турызму гаррайвыканкамаў, адказнымі за правядзенне Акцыі | верасень-кастрычнік, сакавік-красавік 2016,2017,2018 |
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці
- Агульныя палажэнні.
1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2016 год, палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65 у рамках Акцыі праводзяцца:
дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда;
краязнаўчы праект «Мая Беларусь» (конкурс творчых работ «Мой род, мая сям’я»);
конкурс «Юны натураліст»;
конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі»;
конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар»;
конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая».
1.2. Удзельнікі конкурсаў – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў і пасля 14 гадоў).
- Тэрміны правядзення конкурсаў.
2.1. Конкурсы праводзяцца з красавіка па снежань 2016 года ў тры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:
першы этап (адборачны) – раённы;
другі этап (адборачны) – абласны;
трэці этап (заключны) – рэспубліканскі.
- Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.
3.1 Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006-2016 гг.).
3.2. Дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда.
3.2.1. Рэспубліканская дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда (далей – алімпіяда) праводзіцца з сакавіка па 23 мая 2016 года ў тры туры – раённы, абласны, рэспубліканскі. Рэгіянальныя арганізацыйныя саветы па правядзенні Акцыі вызначаюць тэрміны правядзення і арганізоўваюць алімпіядныя туры на веданне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны адпаведна раённаму і абласному ўзроўням. Заключны рэспубліканскі тур алімпіяды праводзіцца 23 мая 2016 года.
3.2.1.2. Абласны тур алімпіяды праводзіцца з 3 сакавіка па 1 красавіка 2016 года, згодна Палажэння аб правядзенні абласной краязнаўчай
алімпіяды (у дыстанцыйнай форме), зацверджаным загадам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама №65 ад 04.02.2016г.
3.2.1.3. Алімпіяда праводзіцца з мэтай пашырэння і паглыблення ведаў навучэнцаў у галіне краязнаўства.
Асноўнымі задачамі алімпіяды з’яўляюцца:
далучэнне моладзі да вывучэння гісторыі, культуры і прыроды малой радзімы, рэгіёна, Беларусі;
развіццё ў юных краязнаўцаў даследчых, аналітычных навыкаў, інтэлектуальных здольнасцей;
павышэнне ў навучэнцаў цікавасці да пазнання свайго краю.
3.2.1.4. У рэспубліканскім туры алімпіяды ўдзельнічаюць навучэнцы 7-10 класаў, пераможцы абласных і Мінскага гарадскога тураў алімпіяды (па 10 навучэнцаў з кожнай вобласці і г. Мінска). Удзельнікі рэспубліканскага тура ад Брэсцкай вобласці вызначаюцца абласным арганізацыйным саветам па выніках абласной краязнаўчай алімпіяды з ліку пераможцаў і прызёраў. Праграма падрыхтоўкі навучэнцаў да рэспубліканскага тура алімпіяды размешчана на галоўнай старонцы сайта rctkum.by. Інструкцыя па выкананні тэставых заданняў рэспубліканскага тура будзе размешчана з 16 па 23 мая 2016 года на галоўнай старонцы сайта rctkum.by і даступна для свабоднага пампавання ў фармаце doc. Пытанні рэспубліканскага тура алімпіяды будуць прадстаўлены на беларускай мове. Выкананне заданняў праводзіцца індывідуальна, работа кожнага ўдзельніка алімпіяды правяраецца аўтаматызаванай тэставай праграмай.
Рэспубліканскі тур алімпіяды праводзіцца ў дыстанцыйным рэжыме на бясплатнай аснове.
3.2.1.5. Рэзультатыўны ўдзел у абласным і рэспубліканскім этапах алімпіяды ўлічваецца пры падвядзенні вынікаў працы рэгіянальных краязнаўчых актываў за 2016 год на абласным краязнаўчым фестывалі (красавік 2017г.).
3.2.2. Краязнаўчы праект «Мая Беларусь» разлічаны на 2016 – 2018 гг. Праект прадугледжвае правядзенне конкурсаў па вывучэнні гісторыі сваёй сям’і, малой Радзімы і Беларусі. У 2016 годзе праводзіцца рэспубліканскі конкурс даследчых работ «Мой род, мая сям’я».
3.2.2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах фарміравання светапогляду і духоўных каштоўнасцей асобы праз даследаванне свайго радаводу, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў, выхавання патрыятызму праз непарыўную сувязь гісторыі сям’і з гісторыяй свайго народу.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
далучэнне моладзі да пошукава-даследчай дзейнасці, накіраванай на даследаванне ўласных радаводаў;
адраджэнне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў;
умацаванне сямейных сувязяў;
прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў навучэнцаў;
стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў пазнавальную творчую дзейнасць.
3.2.2.2. Раённы этап конкурсу праводзіцца з 18 красавіка да 5 кастрычніка 2016 года;
3.2.2.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі (сямейныя калектывы).
3.2.2.4. На конкурс прадстаўляюцца:
уласны радавод (генеалагічнае дрэва, табліца), дзе з максімальнай паўнатой фіксуюцца ўсе сваякі (імя і прозвішча, гады жыцця, месца нараджэння, ступень роднасці (маці, бацька, сястра і далей), як мінімум да чацвёртага калена (да прадзедаў);
генеалагічнае дасье на кожнага прадстаўніка роду, куды ўваходзіць яго біяграфія, выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фатаздымкі, дакументы і г.д;
матэрыял па гісторыі сям’і, роду, дзе ў храналагічнай паслядоўнасці прадстаўлена апісанне жыццядзейнасці сваякоў, а таксама важных для сям’і падзей;
матэрыял, дзе прадстаўляеца апісанне сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, захаваных сямейных рэліквій;
матэрыял па правядзенні антрапанімічных даследаванняў сям’і, роду (паходжанне імёнаў, прозвішчаў);
карт-схема з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду.
3.2.2.5. Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце да 05.10.2016 ў аддзел адукацыі, спорту і турызму
3.2.2.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:
адпаведнасць умовам конкурсу;
даследчая значнасць і актуальнасць;
змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;
улік сямейных і рэгіянальных асаблівасцей;
творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.
3.3. Конкурс творчых работ ”Юны натураліст“
3.3.1. Раённы этап конкурсу праводзіцца з 18 красавіка да 10 верасня 2016 года.
Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце да 10.09.2016 ў аддзел адкуацыі, спорту і турызму
3.3.1.2. Асноўнымi мэтамi i задачамi конкурсу з’яўляюцца:
папулярызацыя дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага накірунку, дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў і біёлагаў праз стварэнне праектаў, малюнкаў эколага-біялагічнага накірунку;
выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы праз прывіццё павагі да прыроды роднага краю;
развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі праектнай і мастацкай дзейнасці;
выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
стварэнне спрыяльнага асяроддзя для раскрыцця магчымасцей творчага патэнцыялу і фармiравання мастацкага густу асобы.
3.3.1.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы і творчыя калектывы навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2-х узроставых катэгорыях: 8 – 11 гадоў і 12 – 16 гадоў.
3.3.1.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Расліна з мары», «Сэрца Зямлі маёй», «Цікавае побач».
Намінацыя «Расліна з мары» (калектыўная, праводзіцца ва ўзроставай катэгорыі навучэнцаў 12 – 16 гадоў) прадугледжвае стварэнне навукова-даследчага праекту па вырошчванні травяністай (гародніннай ці кветкавай) расліны, якая штучна створана рукамі юных даследчыкаў метадам прышчэпкі і валодае асаблівасцямі папярэдніх форм. Пажадана дэманстрацыя членам журы вырашчанай расліны.
У справаздачы па навукова-даследчаму праекту павінны быць: тытульны ліст, дзе без скарачэнняў указваюцца кіраўнік і ўдзельнікі праекта; тэма і мэта выканання праекта; пералік і апісанне выкарыстаных культур з указаннем сартоў; дата і месца правядзення праекта; ўмовы і методыка выканання работы, каляндарны план і дзённік вядзення работ; феналагічныя і іншыя назіранні, ўлікі за ростам і развіццём раслін усіх паўторнасцей; вынікі з апісаннем чаканых і атрыманых новых выяўленых карысных якасцей раслін; высновы; рэкамендацыі па ўкараненні вынікаў праекта; заключэнне кіраўніка праекта; рэцэнзія вучонага, спецыяліста сельскай гаспадаркі.
Абавязковым для выканання з’яўляецца пакрокавае апісанне выкананай працы, якое падцверджана фотаздымкамі, дзе бачны дзеянні юных даследчыкаў. Да справаздачы прыкладаецца прэзентацыя праекта.
У намінацыі «Сэрца Зямлі маей» (індывідуальная, праводзіцца ў 2-х узроставых катэгорыях: 8 – 11 гадоў і 12 – 16 гадоў) прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы – малюнкі, якія адлюстроўваюць вобразы роднай прыроды, яе непаўторныя асаблівасці.
Работы павінны быць прадстаўлены ў фармаце 42х60 см (А3) у любой выяўленчай тэхніцы, без паспарту, у драўлянай рамцы светлага колеру. На адваротным баку кожнай работы ўказваюцца: назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтара; назва ўстановы адукацыі з указаннем адраса, раёна, вобласці, нумара кантактнага тэлефона (цалкам).
Работы, якія не адпавядаюць указаным патрабаванням, у конкурсе не ўдзельнічаюць.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца:
арыгінальнасць сюжэта;
мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы;
тэхнічная якасць.
Адным аўтарам прадстаўляецца не больш за дзве работы. Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне работ пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.
Работы, якія паступілі на конкурс, могуць публікавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства. Дасланыя работы аўтарам не вяртаюцца.
Намінацыя «Цікавае побач» (калектыўная, праводзіцца ва ўзроставай катэгорыі навучэнцаў 12 – 16 гадоў) прадугледжвае мультымедыйную прэзентацыю экалагічнай сцежкі, якая распрацавана, створана і выкарыстоўваецца ва ўстановах адукацыі для экалагічнага выхавання дзяцей і моладзі.
У прэзентацыі павінны быць адлюстраваны: задачы, якія вырашаюцца; мэтавая аудыторыя, на якую разлічана сцежка; у якой форме выкарыстоўваецца экалагічная сцежка; скіраванасць форм работы на пазнанне навакольнага асяроддзя; інфармацыйная насычанасць сцежкі.
Мультымедыйныя прэзентацыі – гэта від прэзентацый, у якіх ўжываецца анімацыя, графіка, тэкст, інтэрактыўныя элементы, гук, відэа. Прэзентацыі могуць быць выкананы ў фармаце Power Point , PDF, або Flash. Колькасць слайдаў павінна не перавышаць 30 адзінак.
На першым кадры павінна быць агульная інфармацыя: назва намінацыі; назва конкурснай работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтараў (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтараў; назва ўстановы адукацыі (згодна са статутам установы адукацыі, без скарачэнняў); паштовы адрас установы адукацыі з назвай раёна, вобласці; нумар кантактнага тэлефона (цалкам). На апошнім кадры неабходна ўказаць выкарыстаныя інфармацыйныя рэсурсы; калі ў конкурснай працы прысутнічае музычнае суправаджэнне, неабходна ўказаць назву музычнага твора і аўтара і г.д.
Конкурсныя работы дасылаюцца на электронным носьбіце.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі прэзентацыі з’яўляюцца:
дакладнасць, сцісласць, выразнасць і лаканічнасць прадстаўленнай інфармацыі;
інавацыйныя падыходы да вывучэння прыродных аб’ектаў, у тым ліку практыканакіраванасць;
прэзентацыя павінна насіць рэкламны характар і адлюстроўваць рэгіянальныя асаблівасці і/або этнаграфічную адметнасць мясцовасці.
3.4. Конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» (далей – конкурс) праводзіцца з красавіка па верасень 2016 года.
3.4.1. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, выхаванне духоўна і эстэтычна развітай асобы праз далучэнне падлеткаў да канкрэтных спраў, накіраваных на захаванне і павелічэнне багаццяў і чысціні роднай зямлі, павышэнне культурнага ўзроўню моладзі;
далучэнне навучэнцаў да стваральнай дзейнасці на карысць краіне, выхаванне адказнасці за свае ўчынкі;
выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.
3.4.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.
3.4.3. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, дзе распавядаецца пра канкрэтныя справы падлеткаў, накіраваныя на добраўпарадкаванне і захаванне гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў сваёй мясцовасці, павышэнне культурнага ўзроўню асобнага навучэнца і грамадства ўвогуле, нацыянальнай самасвядомасці юных грамадзян сваёй краіны; апісваюцца акцыі і праекты, якія адлюстроўваюць памкненні моладзі ўпрыгожыць навакольны свет, унесці свой уклад у дабрабыт краіны; распавядаюць пра добрыя ўчынкі падлеткаў, якія па-гаспадарскі ставяцца да навакольнага асяроддзя (падтрымліваюць чысціню ў пад’ездзе дома, на пляцоўцы для гульняў, у двары, за ваколіцай вёскі, у месцах масавага адпачынку, па берагах рэк і азёр, на лясной палянцы).
3.4.4. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А 4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку
(з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
3.4.5. Конкурсныя матэрялы прадстаўляюцца да 05.09.2016 ў электронным выглядзе ў аддзел адукацыі, спорту і турызму па электроннай пошце для Пасько Ю.А.
3.5.1. Конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар» (далей – конкурс) праводзіцца з красавіка па верасень 2016 года.
3.5.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;
фарміраванне гістарычнай свядомасці і высокай культуры навучэнцаў;
равіццё творчага патэнцыялу, далучэнне дзяцей і моладзі да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне культурных традыцый роднага краю, жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;
папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці;
садзейнічанне зберажэнню культурнай спадчыны і народных традыцый.
3.5.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.
3.5.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» (калектыўная) і «Жывая крыніца талентаў роднага краю» (індывідуальная).
У намінацыі «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб традыцыях і абрадах беларускай культуры роднага краю аўтара, у якія ўваходзяць:
звесткі аб малой радзіме, гістарычных і культурных асаблівасцях краю;
матэрыялы аб народных традыцыях і звычаях роднага краю:
вусная народная творчасць (казкі, фальклорная проза, быліны, легенды і г.д.);
выканальніцкае мастацтва (песеннае, танцавальнае, музычна-інструментальнае, тэатральнае мастацтва);
святочна-абрадавая культура (святы, абрады, рытуалы, культы);
тэхніка і тэхналогія вырабу (рамествы, музычныя інструменты, народны касцюм, традыцыйная кухня);
выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі;
прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры.
У намінацыі «Жывая крыніца талентаў роднага краю» прадстаўляюцца:
відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка – сучаснага дзеяча беларускай культуры;
тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы і славутым земляку.
Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар выступае ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.
3.5.5. Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: формат – avi, mpg, або wmv.
Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы, інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
3.5.6. Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце, прадстаўляюцца да 5 верасня 2016 ў аддзел адукацыі, спорту і турызму
3.6. Конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» (далей – конкурс фотаздымкаў) праводзіцца з красавіка па жнівень 2016 года.
3.6.1. Мэтай правядзення конкурсу фотаздымкаў “Краiна мая дарагая”. (далей – конкурс фотаздымкаў) з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.
Асноўныя задачы конкурсу фотаздымкаў:
— фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублі Беларусь;
— прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;
— выхаванне патрыятызму, любові да роднага края сродкамі фотамастацтва;
— эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;
— выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
— папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.
3.6.2. Удзел у конкурсе фотаздымкаў могуць прымаць усе жадаючыя праз удзел у конкурсах, якія праводзяцца ўстановамі адукацыі, ці накіраваўшы свае работы ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі непасрэдна арганізатару.
3.6.3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
— “Беларусь сінявокая” (пейзаж — сельскі і гарадскі, рэкі і азёры).
— “Дзiвоснае побач” (раслiнны i жывёльны свет);
— “Беларусь ỳ фармаце 3D” (стэрэафоздымкi па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі );
— “Навуковае фота” (фотаздымкi, зробленыя ў працэсе навуковых даследаванняў).
Фотаздымкi павiнны быць зроблены на тэррыторыi Беларусi.
У кожнай намiнацыi работы будуць разглядацца ў трох ўзроставых катэгорыях:
з 6 да 11 гадоỳ уключна;
з 12 да 15 гадоў уключна;
з 16 да 31 года ўключна.
3.5.4. Патрабаванні да афармлення фотаработ.
Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгім баку (без паспарту). Дададкова прадстаўляецца электроны варыянт фотаработ у фармаце JPEG не меньш чым 2000 пiкселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапускаюцца.
На зваротным баку кожнага фатаздымку павінны быць наступныя дадзеныя:
— назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам),
— узрост, назва ўстановы з указаннем раёна, адраса і нумара тэлефона.
3.6.5. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца:
— арыгінальнасць сюжэту;
— мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;
— тэхнічная якасць фотаздымка.
3.6.6. Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на конкурс фотаздымкаў адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.
Дасланыя на конкурс фотаздымкаў работы аўтарам не вяртаюцца.
3.6.7. Фотаматэрыялы для ўдзелу ў раённым этапе прымаюцца да 05 жнiỹня 2016
- Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.
4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.
4.2. Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені.