Едзем у Бездзеж гуляць вяселле і есці макуху

Экскурсіі з прафсаюзам — гэта заўсёды цікава і пазнавальна! 28 сакавіка вялікая група неабыякавых да гістарычнага мінулага роднай Беларусі людзей адправілася ў захапляючае падарожжа ў вёску Бездзеж Драгічанскага раёна. Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» сустрэў нас цікавай экспазіцыяй, старадаўнім абрадам сялянскага вяселля, вясёлымі самабытнымі песнямі  і, канечне, стравамі традыцыйнай бездзежскай кухні, прыгатаванымі для нас руплівымі гаспадынямі на тэрыторыі музейнага комплекса!

Добавить комментарий