Месячнік навядзення парадку

У членаў нашай пярвічкі, як і ў героя казкі Антуана дэ Сент-Экзюперы «Маленькі прынц», ёсць свая маленькая планета — наша школа! І да гэтай «планеты» мы заўсёды ставімся з цеплынёй і пяшчотай, падтрымліваем яе ўзорную чысціню. «Ёсць такое цвёрдае правіла. Прачнуўся раненька, памыўся, прывёў сябе ў парадак — і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету!» Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Кляпацкая сярэдняя школа» прынялі актыўны ўдзел у месячніку навядзення парадку на роднай зямлі. Цёплае, сонечнае надвор’е, ружовыя твары, цудоўны настрой, адкрытыя ўсмешкі, нефармальныя зносіны, задавальненне ад зробленага — усё гэта, як вынік сумеснай працы!

Добавить комментарий